Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  У Батумі разагнаны мітынг апазыцыі


Улады Аджарскай аўтаноміі Грузіі сёньня разагналі дэманстрацыю пратэсту ў сталіцы рэспублікі Батумі. Да будынку аджарскага ўнівэрсытэту выйшла каля 500 чалавек, якія патрабавалі адстаўкі аджарскага прэзыдэнта Аслана Абашыдзэ. Паводле сьведчаньняў удзельнікаў акцыі, узброеная паліцыя біла маніфэстантаў па галовах і выкарыстала супраць іх вадамёты. Пасьля разгону дэманстрацыі было шпіталізавана 40 чалавек. Пасьля разгону дэманстрацыі сілы бясьпекі напалі на офіс апазыцыйнай парыі “Наша Аджарыя”, цалкам разбурыўшы яго. Дэманстрацыя адбылася неўзабаве пасьля таго, як лідэр Аджарыі Аслан Абашыдзэ абвесьціў у сваёй рэспубліцы надзвычайны стан , камэнданцкую гадзіну і закрыў на два тыдні школы і ВНУ.
XS
SM
MD
LG