Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:21 ]  Заведзеныя 5 справаў у справе здзеку з палонных


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША абвяргае паведамленьні пра тое, што нібыта амэрыканскія вайскоўцы не сьпяшаюцца адказваць на паведамленьні аб зьдзекаваньні з ірацкіх зьняволеных. Прадстаўнік кіраўніка Пэнтагону Лорэнс Ды Рыта заявіў, што амэрыканскія сілы ад пачатку студзеня распачалі пяць асобных дасьледаваньняў ў справе дрэннага абыходжаньня са зьняволенымі ў вязьніцы ля Багдаду. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў міністра абароны Дональда Рамсфэльда прыняць жорсткія захады ў дачыненьні да тых, што абражаў ірацкіх зьняволеных. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл назваў гэты інцыдэнт подлым актам, але дадаў, што ён быў выключэньнем. 7 амэрыканскіх вайскоўцаў ужо атрымалі службовыя спагнаньні за дрэннае абыходжаньне з палоннымі ў турме. Яшчэ супраць шасьці вайскоўцаў заведзеная крымінальная справа за зьдзекі з вязьняў.
XS
SM
MD
LG