Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:45 ]  Ірацкія сілы ў Фалуджы ўзначаліць ген. Мохамэд Лаціф?


БАГДАД. Як паведамляе амэрыканскае вайсковае камандаваньне, праўдападобна, што ірацкія сілы бясьпекі ў Фалуджы ўзначаліць генерал Мохамэд Лаціф. Гэтая кандыдатура была прапанаваная пасьля таго, як узьніклі пярэчаньні адносна папярэдняй кандыдатуры на пасаду кіраўніка “Брыгадаў Фалуджы” былога садамаўскага генерала Салега. Як паведамляецца, генерал Лаціф выступаў супраць рэжыму Садама Хусэйна. Што да генерала Салега, то ён гэтаксама застанецца ў складзе ірацкіх сілаў бясьпекі, але на больш нізкай пасадзе. Афіцыйнага пацьверджаньня абодвух прызначэньняў пакуль няма. Ірацкія фармаваньні будуць аднаўляць стабільнасьць у Фалуджы пасьля некалькі тыдняў супрацьстаяньня паміж амэрыканскімі сіламі й паўстанцамі. Учора ўвечары ў Іраку на захадзе ад Багдаду быў забіты амэрыканскі вайсковец. Сутыкненьні адбыліся і ў раёне гораду Наджаф.
XS
SM
MD
LG