Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:24 ]  ЗША заклікаюць Абашыдзэ раззброіцца


ВАШЫНГТОН Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў кіраўніка Аджарыі Аслана Абашыдзэ раззброіць фармаваньні, што знаходзяцца пад ягоным кантролям. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр заявіў, што апошнія дзеяньні Абашыдзэ выклікаюць заклапочанасьць, што кіраўніцтва Аджарыі спрабуе справакаваць ваенны крызіс з новым дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Грузіі. Паводле Баўчара, Вашынгтон глыбока занепакоены рашэньнем Абашыдзэ разбурыць масты паміж Грузіяй і Аджарыяй. Гэты крок можа разарваць міжнародныя транспартныя лініі, якія зьвязваюць Грузію з Эўропай і Азэрбайджанам.
XS
SM
MD
LG