Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:14 ]  Вотум аб недаверы Шарону праваліўся


ЕРУСАЛІМ Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон атрымаў сёньня ў парлямэнце падтрымку большасьці дэпутатаў. Пытаньне аб недаверы было пастаўлена пасьля ўчорашняга рэфэрэндуму, на якім большасьць сябраў партыі Шарона “Лікуд” адмовіліся падтрымаць ягоны плян вываду ізраільскіх войскаў і паселішчаў з палестынскіх тэрыторыяў Газы і Заходняга берага Ярдану. 60 адсоткаў з 190 тысячаў сябраў партыі Лікуд адхілілі прапанаваны Шаронам плян. Міністар ўрада Ізраіля Узі Ландау, ацэньваючы вынікі рэфэрэндуму заявіў, што большасьць адхіліла плян, каб не спрыяць тэрарызму: "Вынікі проста паказваюць, што большасьць сябраў партыі Лікуд не зьбіраюцца падтрымліваць плян, які ў аснове сваёй вядзе да патураньня тэрору. Гэта думка большасьці," У Белым доме заявілі, што працягваюць падтрымліваць плян Шарона нягледзячы на неспрыяльныя вынікі рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG