Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:11 ]  Абашыдзэ чакае вайну


БАТУМІ Кіраўнік Аджарскай аўтаноміі Аслан Абашыдзэ заявіў, што ня бачыць магчымасьці выканаць ультыматум прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. “За дзесяць дзён раззброіць рэспубліку фізічна немагчыма” – сказаў Абашыдзэ. Адказваючы на пытаньне, якім можа быць далейшае разьвіцьцё падзеяў, кіраўнік аўтаноміі заявіў: “мы чакаем вайну”. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі даў лідэру Аджарыі 10 дзён на тое, каб ўлады аўтаноміі спынілі парушэньне грузінскіх законаў і раззброілі незаконныя вайсковыя фармаваньні, якія дзейнічаюць цяпер у Аджарыі. Саакашвілі таксама выказаў спадзяваньне, што Расея прыме захады ў дачыненьні да адстаўнога генэрал-лейтэнанта расейскай арміі Юрыя Неткачава, які, паводле грузінскіх спэцслужбаў, асабіста кіраваў падрывам мастоў на мяжы Абхазіі і Грузіі
XS
SM
MD
LG