Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:10 ]  Буш заклікаў пакараць вінаватых у зьдзеках над палоннымі


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў міністра абароны Дональда Рамсфэльда асабіста прасачыць, каб амэрыканскія вайскоўцы, вінаватыя з зьдзеках над іракскімі зьняволенымі, былі пакараныя. Дзяржсакратар Колін Паўэл сёньня назваў гэты інцыдэнт подлым актам, але дадаў, што ён быў выключэньнем. ( Паўэл: )“Большасьць нашых вайскоўцаў прытрымліваюцца вышэйшых стандартаў службы і робяць усё, каб дапамагчы іракскаму народу. І гэткія дзеяньні некалькіх людзей, я веру, не загубяць ўсе тое добрае, што ідзе ад нашых жаўнераў” 7 амэрыканскіх салдат ужо атрымалі службовыя спагнаньні за дрэннае абыходжаньне з палоннымі ў багдадзкай турме. Яшчэ супраць шасьці салдат заведзеная крымінальная справа за зьдзекі над вязьнямі.
XS
SM
MD
LG