Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:52 ]  Канфлікт паміж Тбілісі і Батумі абвастраецца


Міністэрства замежных справаў Грузіі заявіла пра жаданьне афіцыйнага Тбілісі, каб міжнародная супольнасьць дала ацэнку сытуацыі ў Аджарыі. Акрамя таго ў заяве МЗС гаворыцца пра намер вырашыць праблему супрацьстаяньня з Батумі выключна мірнымі і дэмакратычнымі сродкамі. Тым часам Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі даў лідэру Аджарыі Аслану Абашыдзэ 10 дзён на тое, каб ўлады аўтаноміі спынілі парушэньне грузінскіх законаў і раззброілі незаконныя вайсковыя фармаваньні, якія дзейнічаюць цяпер у Аджарыі. Гаворыць Міхаіл Саакашвілі. " Абашыдзэ павінен аднавіць нармальную практыку выкананьня законаў і пачаць раззбраеньне. Калі гэта не будзе дасягнутае цягам 10 дзён, тады прэзыдэнт Грузіі будзе вымушаны выкарыстаць свае канстытуцыйныя правы, каб распусьціць мясцовыя органы ўлады і правесьці новыя выбары на тэрыторыі Аджарыі. Пры гэтым будуць захаваныя аўтаномія і дэмакратычны лад Аджарыі, а аджарскаму народу атрымае магчымасьць свабоднага выбару.” Гэтая заява Міхаіла Саакашвілі прагучала пасьля таго, як аджарскія сілы падарвалі масты, што злучаюць аўтаномію з рэштай Грузіі. На думку МЗС Грузіі гэта можа прывесьці да гуманітарнай катастрофы ў Аджарыі.
XS
SM
MD
LG