Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:51 ]  У Бялградзе судзяць арганізатара забойства Джынджыча


Сэрбскі суддзя Мая Кавачэвіч сёньня паведаміла, што арганізатар забойства прэм’ера Зорана Джынджыча, магчыма, ужо на наступным тыдні паўстане перад судом. Учора падазраваны Міларад Лукавіч здаўся ў паліцыю, ён абвінавачваецца ў арганізацыі змовы і забойства Джынджыча ў сакавіку мінулага года. Раней дзеяньні Лукавіча ўжо разглядаліся судом у ягонай адсутнасьці. Ён таксама мае адносіны да забойства былога прэзыдэнта Сэрбіі Івана Стамболіча, апанэнта Слабадана Мілошавіча, і да замаху на Вука Драшкавіча.
XS
SM
MD
LG