Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:50 ]  У Турэччыне арыштаваныя 25 баевікоў


Турэцкая паліцыя арыштавала 25 ісламскіх баевікоў, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэракту пад час чэрвеньскага саміта НАТО ў Стамбуле. Турэцкія ўлады паведамілі , што баевікі з’яўляюцца сябрамі групоўкі Ансар аль-Іслам, зьвязанай з сеткай Аль-Каіды. Баевікі былі затрыманыя ў чацьвер пад час апэрацыяў ў правінцыі Бурса і Стамбуле. Канфіскаваная зброя выбуховыя рэчывы і 4000 кампакт-дыскаў з інструкцыямі Аль-Каіды. Пад час саміту НАТО ў Стамбуле будзе адзначанае фармальнае прыняцьцё ў альянс Румыніі, Баўгарыі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Славеніі і Славаччыны.
XS
SM
MD
LG