Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:57 ]  Арыэль Шарон ня пойдзе ў адстаўку


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ня пойдзе ў адстаўку, нягледзячы на тое, што сябры ягонай партыі Лікуд адкінулі на рэфэрэндуме прапанаваны Шаронам плян вываду войска і эвакуацыі паселішчаў з Паласы Газа. У заяве Шарона, абнародаванай у нядзелю ўвечары, не паведамляецца пра тое, ці будзе кіраўнік ізраільскага ўраду настойваць на рэалізацыі пляна насуперак вынікам рэфэрэндуму. Як паведамляе ізраільскае тэлебачаньне, каля 60 адсоткаў сябраў партыі Лікуд прагаласавалі супраць Шарона, а 40 адсоткаў яго падтрымалі. Вынікі гэтага рэфэрэндуму не маюць юрыдычнае сілы. У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш усе яшчэ падтрымлівае плян Шарона, і цяпер амэрыканскія ўрадоўцы будуць кансультавацца з урадам Шарона наконт магчымых пэрспэктыў яго рэалізацыі Учора ў Паласе Газа палестынскія баявікі застрэлілі цяжарную ізраільскую жанчыну й яе чатырох дзяцей. Гэтых двух баявікоў забілі ізраільская вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG