Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  Меркаваны забойца Джынджыча здаўся паліцыі


БЯЛГРАД. Міларад Лукавіч, якога падазраюць у арганізацыі забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча, ўчора здаўся паліцыі ў Бялградзе. Пра гэта паведаміў міністар ўнутраных справаў Сэрбіі Драган Ёсіч. Міларад Лукавіч – былы камандзір аднаго з элітных падраздзяленьняў службы бясьпекі, паводле дадзеных следзтва, гэтаксама ўзначальваў гэтак званую зэмунскую злачынную групоўку. Менавіта яна арганізавала забойства Джынджыча ў Бялградзе летась 12 сакавіка.
XS
SM
MD
LG