Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Ультыматум кіраўніцтву Аджарскай аўтаноміі


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі даў кіраўніцтву Аджарскай аўтаноміі 10 дзён на тое, каб аджарскія ўзброеныя фармаваньні склалі зброю. Калі яны ня зробяць гэтага, то прэзыдэнт заявіў, што ён будзе вымушаны распусьціць органы ўлады і прызначыць новыя выбары. Ультыматум быў выстаўлены пасьля таго, як аджарскія сілы выбухнулі тры масты на адміністрацыйнай мяжы з Грузіяй. Лідэр Аджарыі Аслан Абашыдзэ назваў гэта прэвентыўнай мерай на выпадак ўваходу грузінскіх войскаў. МЗС Расеі заклікаў Тбілісі ўстрымацца ад ужываньня сілы. З заклікам да мірнага вырашэньня канфлікту да ўладаў Грузіі і Аджарыі зьвярнуўся генеральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр.
XS
SM
MD
LG