Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:01 ]  Новыя ахвяры ў Іраку


БАГДАД Прадстаўнікі духоўнага лідэра іракскіх шыітаў аяталы Кезіма Хасэйна Хаэры спрабуюць дамовіцца з сіламі кааліцыі аб зьняцьці блякады гораду Наджаф. Вось ужо некалькі тыдняў войскі кааліцыі блякуюць Наджаф, які стаў апірышчам узброеных фармаваньняў радыкальнага шыіцкага лідэра Аль-Садра. Аятала Хаэры, які жыве ў Іране, спрабуе знайсьці мірны шлях вырашэньня канфлікту. Сёньня ж у Іраку загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы – двое ў Багдадзе і двое ў паўднёвым горадзе Амара. Шэсьць амэрыканскіх службоўцаў загінулі ў выніку мінамётнай атакі на ваенную базу ў заходняй правінцыі Анбар. Сёньня ж здолеў уцячы з палону амэрыканскі закладнік Томас Хаміл. Ён працаваў кіроўцам грузавіка і знаходзіўся ў палоне цягам трох тыдняў
XS
SM
MD
LG