Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:55 ]  Палестынцы забілі пяць габрэйскіх пасяленцаў


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія баявыя верталёты сёньня нанесьлі ўдары па гораду Газа – у даказ на забойства 5 яўрэйскіх пасяленцаў. Палестынскія баявікі сёньня абстралялі і падарвалі аўтамабіль калі паселішча Гуш Катыф, забіўшы жанчыну і яе чацьвярых дзяцей. Нападнікі былі застрэленыя ізраільскімі жаўнерамі, якія ахоўваюць паселішча. Раан Гісін, дарадца ізраільскага прэм’ера, абвінаваціў у нападзе палітыку палестынскага лідэра Ясіра Арафата У самім Ізраілі сёньня сябры кіроўнага партыйнага блёку “Лікуд” галасуюць на рэфэрэндуме наконт пляну прэм’ер-міністра Арыеля Шарона. Плян прадугледжвае вывад ізраільскіх войскаў з сэктару Газа і эвакуацыю адтуль габрэйскіх паселішчаў. Папярэднія неафіцыйныя вынікі паказваюць, што большасьць удзельнікаў рэфэрэндуму не падтрымала Шарона
XS
SM
MD
LG