Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Саакашвілі прад'яўляе ўльтыматум Аджарыі


ТБІЛІСІ Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прад’явіў ультыматум лідэру Аджарскай аўтаноміі Аслану Абашыдзэ. Саакашвілі даў Абашыдзэ 10 дзён на тое, каб падпарадкавацца канстытуцыі Грузіі, спыніць парушэньні правоў чалавека і раззброіць незаконныя фармаваньні. Калі Абашыдзэ ня выканае гэтыя патрабаваньні, прэзыдэнт Грузіі мае намер узьняць пытаньне аб роспуску аджарскіх адміністратыўных структураў. Ультыматум быў прад’яўлены пасьля таго, як сёньня аджарскія ўзброеныя фармаваньні раззбурылі масты праз раку Чалокі, якія зьвязваюць Грузію і Аджарыяй. Абашыдзэ назваў гэта “прэвэнтыўным захадам” супраць магчымага ваеннага нападу грузінскага войска. Сёньня ж грузінскія ўзброеныя сілы завяршылі буйнамаштабныя вучэньні каля памежнага гораду Поці.
XS
SM
MD
LG