Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Новы польскі ўрад


ВАРШАВА Прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі сёньня прыняў прысягу чальцоў новага ўраду на чале на чале з былым міністрам фінансаў Марэкам Бэлька. Былы прэм’ер Лешек Мілер разам з усім кабінэтам сёньня падаў у адстаўку, папрацаваўшы на гэтай пасадзе 2 з паловай гады. Адстаўка адбылася з-за расколу ў Саюзе левых дэмакратаў, лідэрам якога быў Мілер. У новым кабінэце захаваліся некаторыя ключавыя фігуры папярэдняга ўраду, такія як міністры замежных справаў, абароны і эканомікі. Ягоную кандыдатуру польскі парлямэнт павінен зацьвердзіць на працягу двух тыдняў
XS
SM
MD
LG