Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:01 ]  Скандал вакол катаваньняў ірацкіх вязьняў


Брытанскія і амэрыканскія ўлады асудзілі факты гвалту над ірацкімі палоннымі салдатамі кааліцыі, пра якія стала нядаўна вядома. Міністар Узброеных сілаў Вялікабрытаніі Адам Інграм загадаў правесьці неадкладнае і падрабязнае дасьледаваньне гэтых паведамленьняў. Ён сказаў, што калі незаконныя дзеяньні салдат будуць пацьверджаныя, супраць вінаватых будуць прадпрынятыя ўсе прадугледжаныя крымінальным законам захады. Кіраўнік службы асабовага складу брытанскай арміі Майк Джэксан заявіў, што парушэньне правоў палонных супярэчыць вайсковай палітыцы краіны. У апошніх артыкулах англійскай газэты “Daily Mirror” апублікаваныя фатаграфіі брытанскіх салдат, якія нібыта зьдзекаваліся з ірацкіх вязьняў.
XS
SM
MD
LG