Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:01 ]  Бушу агідныя здзекі амэрыканцаў над ірацкімі вязьнямі


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў пра сваю глыбокую агіду фотасьведчаньнямі зьдзекаў над ірацкімі вязьнямі з боку прадстаўнікоў амэрыканскага войска. Гаворыць Джордж Буш: " Мне таксама глыбока брыдка, што да ірацкіх вязьняў ставіліся такім чынам. Падобныя адносіны не адпавядаюць прыродзе амэрыканскага народу. Такім чынам мы нічога не робім у Амэрыцы. " -- сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Сэксуальнае прыніжэньне вязьняў было зафіксавана на здымках, у сувязі з чым супраць шасьці амэрыканскіх салдат была заведзеная крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG