Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:00 ]  Ірацкія сілы бясьпекі пачынаюць кантраляваць Фалуджу


Новыя ірацкія сілы бясьпекі, заснаваныя для падтрыманьня парадку ў Фалуджы, узялі кантроль некалькіх важных аб’ектаў вакол цэнтра горада, які застаецца ў руках паўстанцаў. Адначасова ў сувязі з пагадненьнем адтуль былі вывезеныя амэрыканскія вайскоўцы. Новыя ірацкія сілы бясьпекі маюць пакуль 1000 службоўцаў, большасьць з іх – былыя ірацкія салдаты з Фалуджы і прыгарадаў. Супрацьстаяньне ў Фалуджы працягваецца болей за тры тыдні пасьля таго як паўстанцы тут забілі і расчлянілі чатырох цывільных амэрыканцаў. Кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня генэрал Джон Абізаід ўчора заявіў, што новыя ірацкія сілы бясьпекі будуць заставацца пад камандаваньнем кааліцыі: "Мы маем цяпер спрыяльную магчымасьць разбудаваць ірацкія сілы бясьпекі з элемэнтаў былой ірацкай арміі, якія будуць працаваць пад камандаваньнем сілаў кааліцыі.” -- сказаў генэрал Джон Абізаід. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што іх сілы не пакінулі Фалуджу і будуць працягваць апэрацыі па раззбраеньні паўстанцаў
XS
SM
MD
LG