Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:55 ]  Ізраільская армія падтрымлівае плян Шарона


Міністар абароны Ізраіля Шауль Мафаз заявіў, што ізраільская армія цалкам падтрымлівае плян прэм’ера Шарона аднабаковага вываду войскаў з палестынскіх тэрыторыяў. У радыёінтэрв’ю міністар заявіў, што гэты плян можа быць рэалізаваны да канца 2005 года. Міністар абароны Ізраіля таксама паведаміў, што па пэрымэтры Газы застануцца ізраільскія падраздзяленьні, каб не дапусьціць тэрарыстычных атакаў на Ізраіль, і што ізраільскія сілы захаваюць за сабой кантроль над паветранай прасторай і марскімі шляхамі. Партыя “Лікуд”, якую ўзначальвае прэм’ер Арыэль Шарон, заўтра правядзе свой унутрыпартыйны рэфэрэндум наконт пляна вываду войскаў і пасяленьняў з Паласы Газа і Заходняга берагу Ярдана. Мяркуючы па прагнозах, плян атрымае моцны супраціў.
XS
SM
MD
LG