Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Супольнае патруляваньне Фалуджы


ФАЛУДЖА Амэрыканскія вайскоўцы зьбіраюцца супольна працаваць разам з нядаўна сфармаванымі сіламі бясьпекі дзеля патруляваньня Фалуджы. Брыгадны генерал Марк Кіміт падкрэсьліў, што амэрыканскія сілы не сыходзяць з Фалуджы. Ён заявіў, што новае ірацкая войска у складзе каля тысячы былых вайскоўцаў будзе пад поўным кантролем марскіх пэхацінцаў. У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што сілы кааліцыі дасягнулі посьпеху ў забесьпячэньні стабільнасьці, нягледзячы на працяглы гвалт. У красавіку ў Іраку былі забітыя 130 амэрыканскіх вайскоўцаў, красавік быў найбольш крывавым месяцам для амэрыканскіх сілаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG