Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:15 ]  Cьвяткаваньні пашырэньня Эўразьвязу


10 краінаў новых Эўразьвязу сьвяткуюць пашырэньне зьвязу, якое адбудзецца апоўначы. З заўтрашняга дня 8 былых камуністычных краінаў Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Польшча, Славаччына і Славенія, а таксама Кіпр і Мальта, стануць поўнапраўнымі сябрамі Эўразьвязу. Эўрапэйскія лідэры надзвычай станоўча ацанілі найбольшае ў гісторыі пашырэньне Эўразьвязу. Прэм’ер Ірляндыі, краіны, якая старшынюе цяпер ў Эўразьвязе, назваў пашырэньне заканчэньнем штучнага падзелу Эўропы . Лідэры Аўстрыі, Італіі і Славеніі сустрэліся на верхавіне гары на іх агульнай мяжы, каб адзначыць пашырэньне. У вугорскім Будапэшце быў ўсталяваны пясочны гадзіньнік вышынёй 8 мэтраў з тым, каб адзначыць пачатак сяброўства Вугоршчыны ў Эўразьвязе. Чэскі прэм’ер-міністар Уладзімер Шпідла назваў далучэньне да Эўразьвязу “завяршэньнем доўгай дарогі”. Прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі вітаючы 10 новых сябраў Эўразьвязу, сказаў што новым сябрам былі патрэбныя сьмеласьць, пэўнасьць і шмат намаганьняў.
XS
SM
MD
LG