Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Кофі Анан абураны здымкамі амэрыканскіх вайскоўцаў, якія здзекуюцца з ірацкіх зьняволенных


ВАШЫНГТОН. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў, што ён быў абураны здымкамі амэрыканскіх вайскоўцаў, якія здзекуюцца з ірацкіх зьняволеных. Прадстаўнік Анана Фрэд Экхард заявіў сёньня, што генеральны сакратар прынцыпова выступае супраць дрэннага абыходжаньня са зьняволенымі. З асуджэньнем выступіў і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Ён сказаў, што адчуў агіду ад дзеяньняў вайскоўцаў. Здымкі паказала ўчора амэрыканскае тэлебачаньне. Яны зьяўляюцца доказам ў справе 6 вайскоўцаў, якіх абвінавачваюць у жорсткім абыходжаньні з вязьнямі. Канцэлярыя прэм’ера Вялікай Брытані Тоні Блэра гэтаксама асудзіла гэтых амэрыканскіх вайскоўцаў. Пры гэтым прадстаўнік прэм’ера адзначыў, што здымкі не адлюстроўваюць паводзінаў большасьці вайскоўцаў кааліцыйных сілаў.
XS
SM
MD
LG