Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:30 ]  Узнагарода для праваабарончага цэнтру " Мэмарыял"


ЖЭНЭВА: Ведамства ААН у справах уцекачоў прызнала высокую ўзнагароду расейскай праваабарончай арганізацыі Мэмарыял. Узнагарода імя Нансэна уключае 100 тысяч даляраў на ажыцьцяўленьне арганізацыяй любога праекту зьвязанага з уцекачамі. Камісар ААН Руд Любэрс адзначыў, што Мэмарыял выконваў сваю працу ў надзвычай складаных умовах на Паўночным Каўказе і заслужыў вялікую павагу з боку міжнароднай супольнасьці. Правабарончы Цэнтр Мэмарыял быў заснаваны ў 1987 годзе. Летась, ён аказаў юрыдычную дапамогу больш як 20 тысячам чалавек, у тым ліку прымусовым мігрантам, перамешчаным асобам і тым, якія шукаюць палітычнага прытулку.
XS
SM
MD
LG