Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:46 ]  Джордж Буш і Дык Чэйні далі паказаньні незалежнай камісіі


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і Дык Чэйні далі паказаньні перад сябрамі незалежнай камісіі, якая дасьледуее акалічнасьці тэрактаў 11 верасьня. Цягам болей чым трох гадзінаў яны давалі паказаньні за зачыненымі дзьвярыма, не пад прысягай, а іхнія заявы не былі запісаныя. Апанэнты Буша лічаць, што паказаньні, дадзеныя ў такіх умовах, наўрад ці маюць якое-небудзь значэньне. На прэсавай канфэрэнцыі Джордж Буш выказаў задаволенасьць працай камісіі й падкрэсьліў неабходнасьць умацоўваць нацыянальную бясьпеку, паколькі Аль-Кайда па-ранейшаму ўяўляе сур’ёзную пагрозу для ЗША.
XS
SM
MD
LG