Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:21 ]  Сёньня ў Іраку загінулі яшчэ 10 амэрыканцаў


БАГДАД: Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што сёньня ў Багдадзе, Бакубе і Махмудзіі ў розных атаках загінулі 10 амэрыканцаў . Агулам у гэтым месяцы ў Іраку загінулі 126 амэрыканцаў. У Басры невядомы нападнік забіў цывільнага замежніка, які працаваў для брытанскіх сілаў. Раней, ірацкі паліцыянт паведаміў, што што вайскоўцы ЗША адкрылі агонь па мініаўтобусе каля Фалуджы і забілі чатырох цывільных іракцаў. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку мае намер пачаць вывад сваіх сілаў з раёну Фалуджы, дзе цягам трох тыдняў яны вядуць наступ супраць ірацкіх паўстанцаў. Паводле палкоўніка Брэнана Бырна, заўтра амэрыканцы пакінуць паўдзённую зону гораду і перададуць кантроль над ёю ірацкім сілам званым Арміяй Аховы Фалуджы на чале з генералам Салагам, які служыў у ірацкай арміі ў часы Садама Гусэйна. Амэрыканскія сілы ўвайшлі ў горад у адказ на ранейшае гучнае забойства чатырох цывільных замежнікаў.
XS
SM
MD
LG