Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:50 ]  Шарон лічыць нядзельны рэфэрэндум вотумам даверу


ЕРУЗАЛІМ: Прэм’ер Ізраілю Шарон заявіў, што нядзельны рэфэрэндум будзе адначасова вотумам даверу партыі Лікуд да яго. Шарон адзначыў, што сябры партыі Лікуд могуць не падтрымліваць яго асабіста, але гэта будзе азначаць, што гэтым самым яны адкідаюць плян выкараненьня 21 габрайскага пасяленьня ў Паласе Газы і на заходнім беразе Ярдану. Шарон выступіў з гэтай заявай пасьля апублікаваньня дадзеных згодна зь якімі большасьць з двухсот тысяч сяброў партыі супраціўляюцца ягонаму пляну. Вашынгтон перасьцярог амэрыканскіх грамадзянаў перад паездкамі ў Ізраіль і заклікаў амэрыканцаў неадкладна пакінуць Паласу Газы.
XS
SM
MD
LG