Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Чрвянкоўскі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Македоніі


СКОП’Е: Прэм’ер Македоніі Бранко Чрвянкоўскі падзякаваў сёньня сваім прыхільнікам пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. ” Сёньня Македонія абрала свайго новага прэзыдэнта ў дэмакратычных, своечасовых, мірных і справядлівых выбарах”-сказаў Чрвянкоўскі. Згодна з папярэднімі вынікамі галасаваньня, у другім туры выбараў ён набраў 63% галасоў. Ягоны канкурэнт Сашка Кедэў набраў 37% галасоў, але ён лічыць, што выбары былі сфальшаваныя. Аднак Арганізацыя Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе заявіла, што незважаючы на некаторыя парушэньні, у асноўным выбары адпавядалі дэмакратаычным стандартам. Паводле Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, у галасаваньні ўзялі ўдзел 53% выбаршчыкаў, і гэткім чынам выбары аказаліся сапраўднымі. Чрвянкоўскі абяцаў працаваць дзеля далучэньня Македоніі да Эўразьвязу і умацаваньня міру пасьля таго, як тры гады таму альбанскія партызаны выклікалі грамадзянскую вайну ў краіне.
XS
SM
MD
LG