Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:20 ]  Працягваюцца баі ў Фалуджы


Амэрыканскія вайскоўцы працягваюць масавыя паветраныя і наземныя атакі на суніцкіх паўстанцаў у Фалуджы. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы зробяць усё патрэбнае, каб зьнішчыць там баевікоў. Буш адзначыў, што паўстаньне ў Фалуджы і ў любым іншым месцы Іраку шкодзіць перадачы ўлады ў рукі саміх іракцаў. У горадзе застаецца каля 1,5 тысячы паўстанцаў, якія маюць у тым ліку цяжкую зброю. Амэрыканскае камандаваньне спадзяецца вярнуць кантроль над горадам у свае рукі. Амэрыканскія войскі па-ранейшаму трымаюць у аблозе горад Наджаф. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан тым часам заклікаў ваенныя сілы ЗША быць больш стрыманымі падчас атакаў на Фалуджу. Ён папярэджвае, што большае выкарыстаньне сілы можа павялічыць колькасьць паўстанцаў. У Лёндане прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што большасьць жыхароў Фалуджы не падтрымліваюць паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG