Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:16 ]  Црвэнкаўскі абраны прэзыдэнтам Македоніі


Прэм’ер Бранко Црвэнкаўскі абраны прэзыдэнтам Македоніі – такія вынікі другога туру галасаваньня на выбарах кіраўніка дзяржавы, які прайшоў учора. ЦВК Македоніі паведаміў, што ён атрымаў амаль 63 адсотка галасоў. Ягоны супернік Сашко Кедэў атрымаў меней за 37 адсоткаў. У выбарах прынялі ўдзел 53 адсотка грамадзян, якія маюць права голасу. Датэрміновыя выбары кіраўніка Македоніі прайшлі ў сувязі са сьмерцю прэзыдэнта Македоніі Барыса Трайкоўскага ў авіякатастрофе ў лютым гэтага года.
XS
SM
MD
LG