Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  Заява Генеральнага сакратара ААН Кофі Анан пра сытуацыю ў Фалуджы


Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў ваенныя сілы ЗША быць больш стрыманымі падчас аблогі Фалуджы. Ён папярэджвае, што большае выкарыстаньне сілы можа павялічыць колькасьць паўстанцаў. ”Чым болей сілы, якія акружаюць Фалуджу, прадпрымаюць крокаў, якія могуць нанесьці шкоду цывільным асобам і насельніцтву, тым большым будзе супраціў. Я, як і ўсе лічу, што барацьба павінна ісьці за тое, каб заваяваць сэрцы й розумы людзей”. Кофі Анан гэтаксама заявіў, што любы напад на сьвяты шыіцкі горад Наджаф, дзе хаваюцца ірацкія паўстанцы, меў бы наступствы, якія немагчыма ўявіць. Генеральны сакратар ААН спадзяецца, што фармальнае заканчэньне ваеннай акупацыі паменшыць рух супраціву ў Іраку.
XS
SM
MD
LG