Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:36 ]  Джордж Буш падтрымаў дзеяньні амэрыканскіх вайскоўцаў у Фалуджы


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падтрымаў сёньня дзеяньні амэрыканскіх вайскоўцаў, якія акружылі Фалуджу. "Нашы вайсковыя камандзіры прадпрымуць любыя дзееньні, якія неабходныя для бясьпекі Фалуджы ад імя ірацкага народу", заявіў прэзыдэнт ЗША. Буш адзначыў, што паўстаньне ў Фалуджы і ў любым месцы Іраку шкодзіць перадачы ўлады ў рукі саміх іракцаў. Марскія пехацінцы ЗША ўзмацнілі паветраныя і наземныя атакі супраць суніцкіх паўстанцаў ў Фалуджы. Амэрыканскія гелікоптары і зьнішчальнікі збамбавалі прыгарад Фалуджы Голан. Паведамляецца пра аўтаматны і артылерыйскі агонь. У Лёндане прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што ўчорашні абстрэл Фалуджы быў вельмі дакладны, і што большасьць жыхароў гораду не падтрымліваюць паўстанцаў. “Паводле маіх зьвестак вялікая колькасьць людзей, нават у Фалуджы, хоча, каб паўстанцы склалі зброю і дазволілі весьці канструктыўны дыялёг на месцы”, заявіў Тоні Блэр.
XS
SM
MD
LG