Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:23 ]  Дзярждума занепакоеная адносінамі паміж Грузіяй і Аджарыяй


МАСКВА: Расейская Дума выказала глыбокую занепакоенасьць пагаршэньнем адносінаў паміж Грузіяй і аўтаномнай рэспублікай Аджарыяй. У заяве накіраванай грузінскім калегам расейскія дэпутаты адзначылі, што “ёсьць усе падставы меркаваць, што Грузія мае намер ўжыць сілу у супрацьстаяньні з Аджарыяй”. На мінулым тыдні на вестку грузінскія манэўры ўлады Аджарыі мабілізавалі прызыўнікоў. Тбілісі запярэчвае чуткам пра свае ваенныя намеры, аднак учора прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі абяцаў аднавіць палітычны і эканамічны кантроль цэнтру над Аджарыяй, а таксама прыгразіў аджарскаму лідэру Абашыдзэ арыштам, калі той ня будзе выконваць загады Тбілісі.
XS
SM
MD
LG