Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:16 ]  Хамас узяў на сябе адказнасьць за апошні бомбавы замах


ЕРУЗАЛІМ: Палестынская групоўка Хамас узяла на сябе адказнасьць за бомбавы замах, у якім былі параненыя чатыры ізраільскія вайскоўцы. Хамас паведаміў, што самагубчы замах учыніў 23-гадовы мужчына з лягеру для ўцекачоў у Нусэйрат. Групоўка паўтарыла, што ў адказ на забойства двух палестынскіх лідэраў, колькасьць атакаў супраць Ізраілю ўзрасьце. Ва ўсходнім Ерузаліме ізраільская паліцыя затрымала палестынскага інтэлектуала, намесьніка рэктара Ўнівэрсытэту Аль-Кудс Сыры Нусэйбэха, аднак пасьля пяцігадзіннага допыту-адпусьціла яго. Нусэйбэх быў адным з аўтараў праекту мірнага дагавору з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG