Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:14 ]  Улады Тайланду запэўніваюць, што кантралююць сытуацыю


БАНГКОК: Улады Тайланду паведамілі, што ў сэрыі сутычак на поўдні краіны ўрадавыя сілы забілі каля 130 мусульманскіх сэпаратыстаў. Баі распачаліся два дні таму пасьля 15 адначасовых атакаў на ўрадавыя аб’екты і вайсковыя базы ў правінцыях Патані, Яла і Сонгла. Прадстаўнік узброеных сілаў Бунаток паведаміў, што 32 паўстанцы загінулі ў выніку штурму мячэці ў якой яны хаваліся. Прэм’ер Тайланду Таксін Шынаватра заявіў, што ўлады кантралююць сытуацыю. ” Гэты ўнутраны інцыдэнт і сытуацыя знаходзіцца пад кантролем. Я шкадую, што гэта здарылася. Аднак падзеі разгортваюцца ў добрым напрамку і мы рухаемся да аднаўленьня законнасьці і парадку”. скаўаў прэм'ер Тайланд. Сёньняшнія хваляваньні ў Тайландзе былі працягам цэлай хвалі абстрэлаў, бомбавых замахаў і падпалаў на поўдні краіны, дзе жывуць мусульмане.
XS
SM
MD
LG