Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Аднавіліся баі ў Фалуджы


Мінулай начы адбываліся жорсткія баі паміж амэрыканскімі вайскоўцамі і суніцкімі паўстанцамі ў Фалуджы. Амэрыканскі самалёт, танкі і артылерыя абстралялі дзьве цэлі ў мікрараёне Ёлан. У горадзе пачаліся пажары. Амэрыканскае камандаваньне заявіла, што баі ў Фалуджы пачаліся з атакі паўстанцаў на іх пазыцыі. У Радзе Бясьпекі ААН спэцыяльны прадстаўнік арганізацыі Лахдар Брахімі заклікаў да мірнага вырашэньня крызысу вакол Фалуджы. У Фалуджы жыве 300 тысячаў чалавек. Перамір’е ў Фалуджы доўжылася каля двух тыдняў. Амэрыканскі міністар абароны Дональд Рамсфэльд на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што прыкладаліся ўсе магчымыя намаганьні дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Фалуджы.
XS
SM
MD
LG