Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:12 ]  ЗША крытыкуюць Казахстан


Намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Эрмітэдж заявіў, што парлямэнцкія выбары ў Казахстане будуць ключавым тэстам на ступень дэмакратызацыі краіны. Гэтая заява прагучала пад час паседжаньня Амэрыкана-казахстанскай дзелавой асацыяцыі ў сталіцы ЗША. Эрмітэдж таксама заявіў, што Казахстан у сваім эканамічным росьце ня можа залежаць толькі ад запасаў энэрганосьбітаў, паколькі эканамічны дабрабыт краіны гарантуе здаровая грамадзянская супольнасьць. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту крытыкаваў улады Казахстану за парушэньні правоў незалежных СМІ і прадстаўнікоў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG