Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Напружаньне ў адносінах Тбілісі і Батумі


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што калі лідар Аджарыі Аслан Абашыдзэ не падпарадкуецца Тбілісі, то ім зоймуцца праваахоўныя органы. Ацэньваючы сытуацыю ў Аджарыі ў цэлым Саакашвілі зазначыў, што там няма напружаньня. На поўначы Аджарыі грузінскія ўлады рыхтуюць вайсковыя манэўры з выкарыстаньнем танкаў і іншай тэхнікі. Міністар абароны Грузіі Гіві Іукурыдзэ заявіў, што вучэньні не з’яўляюцца нейкай правакацыяй на адрас кіраўніцтва Аджарыі. Учора 50 працаўнікоў спэцыяльнага падраздзяленьня хуткага рэагаваньня Аслана Абашыдзэ пакінулі яго і пераехалі ў Тбілісі. Тым часам у Аджарыі абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя, лідэр аўтаноміі Аслан Абашыдзэ падпісаў указ аб стварэньні ва ўсіх раёнах управаў міністэрства дзяржбясьпекі і радаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG