Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:42 ]  Прадухілены буйны тэракт у Ярданіі


АМАН Ярданскія ўлады паведамляюць, што тэрарысты рыхтавалі ў краіне хімічную атаку , ахвярамі якой маглі стаць прынамсі 80 тысячаў чалавек. Прызнаньні арыштаваных тэрарыстаў былі паказаныя па нацыянальным тэлебачаньні. Паводле іх меркавалася выбухнуць грузавік з 20-цю тонамі атрутных рэчываў. Асноўнымі мэтамі былі амэрыканская амбасада і штаб-кватэра службаў бясьпекі. На чале апэрацыі стаяў адзін з лідэраў “Аль Каеды” Абу Мусаб аз-Заркауі.
XS
SM
MD
LG