Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:13 ]  Міжнародная супольнасьць дапамагае Паўночнай Карэі


ПХЭНЬНЯН Міжнародная супольнасьць накіроўвае гуманітарную дапамогу ў Паўночную Карэю, пацярпелым ад буйной чыгуначнай катастрофы, якая адбылася ў мінулы чацьвер. Паводле афіцыйных паведамленьняў уладаў КНДР тады загінула 160 чалавек, замежныя экспэрты мяркуюць, што ахвяраў было нашмат болей. Тоні Барнэбі – кіраўнічка азіяцкага аддзелу Усясьветнай харчовай праграмы ААН паведаміла, што ў КНДР тэрмінова накіроўваецца тысячы тонаў харчоў. Дапамогу Паўночнай Карэі ўжо накіравалі памежныя краіны : Кітай, Паўдзёная Карэя, Расея. Прапановы дапамагчы выказалі Злучаныя Штаты, Японія і Аўстралія.
XS
SM
MD
LG