Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:36 ]  Перамовы Кадафі з кіраўніцтвам Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ Кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі прыехаў сёньня на перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу. Гэта першы за апошнія 15 гадоў візіт лібійскага лідэра ў Эўропу. Адносіны паміж Трыпалі і заходнімі краінамі палепшыліся са сьнежня мінулага году, калі Кадафі абвесьціў пра ліквідацыю лібійскай праграмы вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня і пра спыненьне падтрымкі міжнароднага тэрарызму. На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра скасаваньне большасьці гандлёвых санкцыяў, якія дзейнічалі ў адносінах да Лібіі. Аднак Вашынгтон захоўвае абмежаваньні на гандаль з Лібіей таварамі ваенага прызначэньня. Як паведамляецца, галоўнай тэмаю перамовай Кадафі з кіраўніцітвам Эўразьвязу стане скасаваньне забароны на гандаль зброяй з Лібіяй.
XS
SM
MD
LG