Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:23 ]  Гішпанскія войскі пакінулі Наджаф


НАДЖАФ З гэтага ірацкага гораду сёньня былі выведзеныя 200 гішпанскіх салдатаў. Гэта адбылося ў межах агульнага вываду гішпанскага вайсковага кантынгэнту , абвешчанага новым урадам Гішпаніі. Пазіцыі гішпанскіх войскаў у Іраку займаюць амэрыканскія вайскоўцы. Учора пад Наджафам былі забітыя 40 прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Аль-Садра. Учора таксама адбыліся баі ў Фалуджы, загінулі 8 паўстанцаў і адзін амэрыканскі салдат.
XS
SM
MD
LG