Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:13 ]  Кадафі сустрэнецца з кіраўніцтвам Эўразьвязу


Прэзыдэнт Лібіі Муамар Кадафі сёньня пачне свой двухдзённы візыт у сталіцу Бэльгіі з мэтай перамоваў з кіраўніцтвам Эўразьвязу. Гэта будзе першая паездка Кадафі ў Эўропу за 15 гадоў. Паляпшэньне адносінаў Кадафі з Захадам пачалося пасьля ягонай адмовы ў мінулым сьнежні ад праграмаў стварэньня зброі масавага зьнішчэньня і ўрэгуляваньня праблемы фінансавых выплат родным ахвяраў Локербі. Эўразьвяз нядаўна адзначыў істотны прагрэс у Лібіі. Цяпер Кадафі абмяркуе шляхі далейшага паляпшэньня адносінаў з Эўразьвязам. Напярэдадні візыту міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што нягледзячы на пэўны прагрэс у Лібіі працягваюць утрымліваць у турмах, катаваць і караць сьмерцю палітычных вязьняў. У краіне пануе клімат страху і парушэньняў правоў чалавека, зазначае ў сваёй справаздачы праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
XS
SM
MD
LG