Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:48 ]  Баі ў прыгарадах Фалуджы: забітыя 8 іракцаў, параненыя 4 амэрыканцы


БАГДАД: Восем ірацкіх паўстанцаў загінулі, а 4 амэрыканцы былі параненыя ў выніку баёў ў прыгарадах Фалуджы. Палкоўнік Джон Колеман паведаміў, што паўстанцы вялі агонь з гарадзкой мячэці. У Багдадзе палкоўнік Марк Кіміт паведаміў, што два амэрыканцы загінулі, а 5 былі параненыя ў выніку выбуху ў будынку, у якім вайскоўцы шукалі падазроных хімікаліяў. Гішпанскія вайскоўцы трапілі ў засаду каля гораду Дзіванія. Злучаныя Штаты пяроймуць адказнасьць за дзьве з пяці ірацкіх правінцыяў, за якія цяпер адказвае Польшча. Камандзір шматнацыянальных сілаў пад польскім камандаваньнем генерал Мычыслаў Бенек паведаміў, што такое рашэньне было прынятае ў сувязі з вывадам гішпанскага кантынгенту. Усьлед за Гішпаніяй сваіх вайскоўцаў вырашылі адклікаць таксама краіны лацінскай Амэрыкі. У выніку міжнародны кантынгент пад польскім камандаваньнем будзе зьменшаны з 10 да 6,5 тысячаў вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG