Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:40 ]  Ізраіль адзначае 56 угодкі стварэньня дзяржавы


ЕРУЗАЛІМ: Пры ўзмоцненых сродках бясьпекі Ізраіль адзначае сёньня 56-ю гадавіну стварэньня дзяржавы. Пакуль пра гвалт не паведамляецца, аднак мінулай начы на заходнім беразе Ярдану адзін памежнік быў забіты а два былі параненыя. Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавер Саляна адзначыў, што Брусэль працягвае міратворчыя высілкі на Блізкім Усходзе. Некалькі міністраў ізраільскага кабінэту заявілі, што няма плянаў забіць палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Раней, з пагрозамі на адрас Арафата выступіў прэм’ер Ізраіля Арыель Шарон.
XS
SM
MD
LG