Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:38 ]  Пуцін за зьмякчэньне закону аб забароне дэманстрацыяў


МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаўся за зьмякчэньне спрэчнага закону, які абмяжоўвае права на публічныя пратэсты. Паводле расейскага прэзыдэнта, забароненыя павінны быць дэманстрацыі толькі перад сядзібамі прэзыдэнта, судамі і турмамі, а таксама перад небясьпечнымі аб’ектамі і ў памежнай зоне. Ухвалены Думай закон забараняе дэманстрацыі перад усімі дзяржаўнымі установамі і сядзібамі мясцовых ўладаў. Закон быў прыняты галасамі пра-прэзыдэнцкай партыі “ Едзіная Расія”, якая мае ў Думе дзьве траціны месцаў.
XS
SM
MD
LG