Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:36 ]  Шэраг выпадкаў гвалту ў часе парляменцкіх выбараў у Індыі


НЮ ДЭЛІ: У трэцім раўндзе парляменцкіх выбараў у 11 штатах Індыі зафіксавана шэраг выпадкаў гвалту. Апанэнты індыйскага панаваньня ў Кашміры закідалі паліцыю каменьнямі. Напярэдадні выбару ў правінцыях Кашмір, Ассам і Бігар загінулі як мінімум 6 чалавек. У штатце Маніпур падпалена 6 выбарчых участкаў. Лідэр галоўнай апазыцыйнай партыі Кашміру і Джамму Амар Абдула выказаў спадзявааньне, што хваляваньні не паўплываюць на вынік галасаваньня. Выбары ў Індыі адбываюцца ў пяці раўндах. Яны пачаліся 20 красавіка і закончацца 10 траўня. 670 мільёнаў грамадзянаў Індыі абіраюць 543 дэпутатаў парляменту.
XS
SM
MD
LG