Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:25 ]  18-я ўгодкі чарнобыльскай катастрофы


Сёньня адзначаецца 18 гадавіна з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чацьвёрты рэактар электрастанцыі выбухнуў у 1 гадзіну 24 хвіліны 26 красавіка 1986 года. Гэта спрычынілася да распаўсюду радыяцыі на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расеі. Тысячы людзей памерлі ад радыёактыўнага апраменьваньня, сярод якіх многія ліквідатары і жыхары прылеглых да станцыі раёнаў. Сотні тысячаў людзей захварэлі пазьней у сувязі з радыёактыўным забруджваньнем. У суботу ў Кіеве на дэманстрацыю выйшлі тысячы ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыля, пратэстуючы ў сувязі з недастатковай іх падтрымкай урадам.
XS
SM
MD
LG