Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  Сьвет расчараваны вынікамі рэфэрэндуму на Кіпры


НІКАСІЯ ААН, Эўразьвяз і ЗША выказалі сваё расчараваньне вынікамі рэфэрэндуму на Кіпры, падчас якога грэцкая грамада выспы адхіліла плян узьяднаньня Кіпру, прапанаваны ААН. 75 працэнтаў у грэцкай частцы Кіпру прагаласавалі ў суботу супраць прапановы ААН, у той час як 65 працэнтаў туркаў-кіпрыётаў падтрымалі яго. Прэзыдэнт Грэцкай рэспублікі Кіпр Тасас Пападопалас заявіў, што вынікі рэфэрэндуму не павінны стаць падставай для паглыбленьня падзелу паміж грамадамі выспы. "Вынікі рэфэрэндуму павінны стаць каталізатарам для ўзьяднаньня, а не нагодай для далейшага падзелу. Мы – грэцкія кіпрыёты і турэцкія кіпрыёты – заслугоўваем бясьпечную будучыню ў адзінай эўрапейскай сям’і як адна краіна і як адзін народ Кіпру” Вынікі суботняга рэфэрэндуму азначаюць, што 1 траўня ў Эўразьвяз уступіць толькі міжнародна прызнаная Грэцкая рэспубліка Кіпр
XS
SM
MD
LG